BE RU EN

Мытны Саюз будзе змагацца з імпартным фарфорам

  • 3.09.2012, 13:29

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) абвясціла аб пачатку ахоўнага расследавання ў дачыненні да кухоннага фарфоравага посуду.

Заяўку з просьбай пачаць расследаванне падало ТАА «ДА «Промыслы Вербілок», якую падтрымалі яшчэ чатыры расейскіх кампаніі: ЗАТ «Фарфор Вербілок», ГПА «Імператарскі фарфоравы завод», ЗАТ «Добрушынскі фарфоравы завод» і ПК «Дулеўскі фарфоравы завод», пішуць "Ведомости".

Заяўнік паскардзіўся, што на тэрыторыі краін Мытнага саюза (Расея, Беларусь, Казахстан) рэзка вырас імпарт: з 2009 па 2011 гг. на 65% у абсалютных паказчыках, у адносінах да аб'ёму вытворчасці тавару ў МС - амаль на 190 адсоткавых пунктаў. За той жа час сярэднеўзважаны кошт на імпартаваны сталовы і кухонны посуд з фарфору ўзрос на 28%.

Фарфоравая галіна саюза пакутуе, прыйшла да высновы ЕЭК - аб'ём спажывання фарфору ў краінах саюза за два мінулыя гады павялічыўся на 42%, а аб'ём вытворчасці кампаній МС знізіўся на амаль 13%, аб'ём рэалізацыі - на 11%. Кампаніі саюза спрабуюць змагацца самі, паказвае ЕЭК: нарошчваюць інвестыцыі і зніжаюць выдаткі, але гэта пакуль не дапамагае - доля іх прадукцыі ў спажыванні ўпала на 11,2 адсоткавых пункта.

Імпартныя кошты на фарфор ніжэй коштаў вытворцаў МС, розніца павялічылася ў два разы. Усе гэтыя факты ЕЭК палічыла дастатковымі для таго, каб пачаць спецыяльнае ахоўнае расследаванне ў дачыненні да ўвазнога фарфору.

Калі меры будуць прынятыя - павышаны пошліны або ўведзены квоты, то гэта ў першую чаргу ўдарыць па кітайскаму і інданезіскаму фарфору, паведамляе супрацоўнік ЕЭК. Пад дзеянне мер можа таксама патрапіць прадукцыя Германіі і Чэхіі.

Апошнія навіны