BE RU EN

Жыхары Салігорска заклікалі байкатаваць «выбары» (Фота)

  • 4.09.2012, 10:30

У Салігорску актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прынялі ўдзел у пікеце кандыдата ад дэмакратычных сіл Віктара Малочкі.

Ён выступае кандыдатам ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якая байкатуе гэтыя «выбары». Вылучэнцы ад АГП здымуць свае кандыдатуры напярэдадні «выбараў», піша ffight.org.

Удзельнікі пікету распаўсюдзілі выданні незалежных прафсаюзаў, а таксама запрашэнні на сустрэчу з кандыдатам.

На пікеце луналі нацыянальныя бел-чырвона-белыя і сцягі Еўразвяза. Мінакі з цікавасцю назіралі за пікетам, вадзіцелі спынялі аўтамабілі і нават аўтобусы, каб узяць незалежныя выданні.

Апошнія навіны