BE RU EN

Ярмошына не хоча занадта часта бачыць Лябедзьку на БТ

  • 5.09.2012, 12:37

ЦВК супраць выступлення давераных асоб кандыдатаў у тэледэбатах, калі давераныя асобы самі з'яўляюцца кандыдатамі.

Як заявіла на пасяджэнні ЦВК Беларусі старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, выступленні ў тэледэбатах давераных асоб кандыдатаў, якія самі з'яўляюцца кандыдатамі ў дэпутаты, значна пашыраюць іх магчымасці ў адносінах да іншых кандыдатаў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Кандыдат Анатоль Лябедзька выступаў як давераная асоба ў тэледэбатах за кандыдата Раманоўскага. Хоць Раманоўскі быў жывы-здаровы і знаходзіўся каля тэлестудыі», - сказала на пасяджэнні ЦВК Л. Ярмошына. «Як высветлілася, А.Лябедзька з'яўляецца даверанай асобай 17 кандыдатаў. Атрымліваецца, што ён мае магчымасць 18 разоў удзельнічаць у тэледэбатах. Кандыдат Юрый Хашчавацкі з'яўляецца даверанай асобай у 14 кандыдатаў, кандыдат Яўген Крыжаноўскі з'яўляецца даверанай асобай у 7 кандыдатаў», - сказала Л. Ярмошына.

«Калі пісаўся закон, ніхто не мог сабе ўявіць, што дадзеная норма будзе выкарыстана як шчыліна. Удзел у тэле-і радыёдэбатах у якасці давераных асобаў кандыдатаў значна пашырае іх магчымасці», - адзначыла кіраўнік ЦВК.

«ЦВК лічыць, я лічу, што калі кандыдат з'яўляецца даверанай асобай іншага кандыдата, ён не мае права выступаць за яго ў тэле-і радыёдэбатах», - падкрэсліла Л.Ярмошына.

Апошнія навіны