«Трайпл» выдаткуе на родную вёску Чыжа $15 мільёнаў
- 5.09.2012, 17:05
ТАА «Трайпл» выдаткуе на будаўніцтва этнаграфічнага комплексу ў вёсцы Сабалі ў Брэсцкай вобласці $15 млн. да 2015 года.
Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, перадае БелТА.
Стварэнне ТАА «Трайпл» культурна-этнаграфічнага комплексу «Наш родны кут Сабалi» прадугледжана ўказам №369 ад 20 жніўня 2012 года.
Інвестыцыйны праект па стварэнні турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплексу «Наш родны кут Сабалi» на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці будзе рэалізаваны з 2012 па 2015 год. Турыстычны комплекс будзе ўключаць гасцініцу, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтастаянку, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай жывёлы і іншыя аб'екты, а таксама інжынерную і транспартную інфраструктуру, якая забяспечвае іх функцыянаванне.
Для рэалізацыі праекта Беларусь заключыць інвестдагавор з ТАА «Трайпл», ТАА «Варыянт» і СТАА «НафтаХімТрэйдзінг», а таксама арганізацыяй, якая ствараецца дадзенымі таварыствамі. Брэсцкаму аблвыканкаму даручана зрабіць гэта на працягу трох месяцаў.
Нагадаем, 20 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім перадаў ва ўласнасць ТАА «Трайпл» і іншых кампаній бізнесмена Юрыя Чыжа 333 гектара яго роднай вёскі Сабалі.