BE RU EN

У Кыргызстане патрабуюць выгнаць беларускага амбасадара

  • 7.09.2012, 13:52

Уладам краіны прапанавалі «эвакуіраваць» амбасаду Беларусі.

Грамадскае аб'яднанне «Мекен шэйітэры» выступілі з афіцыйным зваротам да прэзідэнта, прэм'ер-міністра і спікеру парламента Кыргызстана з патрабаваннем эвакуіраваць амбасаду Беларусі з краіны, паведамляе 24.kg.

Па словах кіраўніка арганізацыі Арстанбека Сагындыкава, «на апошняй сустрэчы прадстаўнікі амбасады абяцалі, што кожныя тры дні будуць апавяшчаць аб ходзе спраў па экстрадыцыі Бакіева і яго набліжаных». «Па апошніх дадзеных, Беларусь канчаткова адмовіла Кыргызстану ў гэтым пытанні. Таму мы вырашылі афіцыйна звярнуцца да ўлад», - сказаў ён.

Арстанбек Сагындыкаў таксама дадаў, што ў панядзелак, 10 верасня, ГА «Мекен шэйітэры», «Айкол Ала-Тоо» і «Апрэль байрагы» плануюць правесці чарговы мірны мітынг каля будынку амбасады Беларусі ў Кыргызстане.

Нагадаем, 28 жніўня каля будынка Амбасады Беларусі ў КР мірны мітынг правялі члены грамадскіх аб'яднанняў «Мекен шэйітэры» і «Айкол Ала-Тоо». Яны патрабавалі, каб Беларусь выдала Жаныша і Курманбека Бакіевых, іх набліжаных. Пазней адбылася сустрэча лідэраў гэтых арганізацый і намесніка міністра замежных спраў Аскара Бешымава з амбасадарам Беларусі ў КР Віктарам Дзенісенкай. У выніку перамоў дыпламаты паабяцалі, што кожныя тры дні праз МЗС КР будуць апавяшчаць аб ходзе спраў па пытанні экстрадыцыі Бакіевых.

5 верасня начальнік упраўлення крымінальнага вышуку Умар Жунусаў на прэс-канферэнцыі заявіў, што ГУУР МУС неаднаразова звярталася праз Генпракуратуру ў галоўны наглядны орган Беларусі для правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Менску. «Так як з Беларуссю падобнага пагаднення ў нас няма, іх генеральная пракуратура не дае супрацоўнікам крымінальнага вышуку Кыргызстана дазволу на іх затрыманне», - паведаміў тады ён.

Апошнія навіны