Адна вялікая «Саўбелія»
- 10.01.2013, 17:43
Да «Советской Белоруссии» далучаць «Рэспубліку», «Белорусскую ниву», «Народную газету» і «Знамя юности».
Адпаведнае распараджэнне «Аб некаторых пытаннях рэарганізацыі асобных рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі» ад 10 студзеня 2013 года падпісанае прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым.
У адпаведнасці з дакументам, плануецца далучыць газеты «Рэспубліка», «Белорусская нива» і «Знамя юности» да газеты «Советская Белоруссия». Гэтай газеце таксама будуць перададзеныя функцыі «Народной газеты», а аднайменнае ААТ, якое выдае газету, будзе ліквідавана.
Міністэрству інфармацыі даручана на працягу 15 дзён унесці на разгляд урада праект адпаведнай пастановы.
Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на адміністрацыю Лукашэнкі.