Ветэраны бізнесу трапляюць за краты
- 11.01.2013, 14:26
Кантралюючыя органы звяртаюць усё больш пільную ўвагу на вядомых бізнесменаў, якія пачыналі 15-20 гадоў таму.
Некаторыя з гэтых бізнесменаў ужо страцілі ці вось-вось застануцца без свайго бізнэсу, што ў выніку нацыяналізацыі фактычна адбылося з уласнасцю Анатоля Цюцюнова («Керамін») і Марата Новікава («Спартак» і «Камунарка»). Іншыя пазбаўляюцца не толькі бізнэсу, але і свабоды, піша «Завтра твоей страны».
Аляксандр Варламаў
Уладальнік ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава» належыць да «першай хвалі» беларускага бізнэсу. Былы авіяцыйны тэхнік і выпускнік Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў стварыў свой бізнэс у самым пачатку 1990-х гадоў.
Ён таксама быў мастацкім кіраўніком Цэнтра сучаснага стылю і моды Universum Models і намеснікам старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды».
Мадэльер Аляксандр Варламаў быў заключаны пад варту ў траўні 2011 года. Яго абвінавачваюць у махлярстве і крадзяжы ў асабліва буйным памеры, прысваенні маёмасці, ухіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
Сяргей Дзямчук
У снежні 2012 года быў прызнаны вінаватым у махлярстве ў асабліва буйным памеры і прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці забудоўшчык многіх знакавых аб'ектаў беларускай сталіцы Сяргей Дзямчук.
У сярэдзіне 1990-х гадоў ён інвеставаў у будаўніцтва гандлёвых цэнтраў на Камароўскім рынку. Адна з яго кампаній была буйным акцыянерам «МенскКомплексБанка», а ён - партнёрам памерлага ў мінулым годзе вядомага банкіра Яўгена Краўцова. З сярэдзіны 2000-х Дзямчук заняўся долевым будаўніцтвам жылля, і гэты напрамак прывёў яго на лаву падсудных.
Уладзіслаў Кацарэнка
Банкір Уладзіслаў Кацарэнка, які, па дадзеных Следчага камітэта, за пяць гадоў правёў незаконных фінансавых аперацый на 150 млн. даляраў, пачынаў таксама ў далёкіх 1990-х гадах.
Ён быў ключавым акцыянерам Беларускага індустрыяльнага банка, у сваю чаргу вырас зь заснаванага ў 1991 годзе «Прафбанка». У 2010 годзе банк Кацарэнка аб'яднаўся з «Тэхнабанкам», у якім ён стаў старшынёй назіральнага савета. У сакавіку 2012 года банкір, які таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, быў затрыманы супрацоўнікамі Следчага камітэта. Ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і ў дапамаганні ў здзяйсненні гэтага злачынства.
Юрый Данькоў
Яшчэ адна знакавая фігура 1990-х гадоў - уладальнік вядомай забаўляльнага ўстановы Dankoff Club і «кандыдат у кандыдаты» на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Юрый Данькоў. Ён быў затрыманы ў верасні мінулага года супрацоўнікамі Следчага камітэта. Бізнесмену прад'яўленае абвінавачанне як службовай асобе, якое выкарыстоўвала заняткі прастытуцыяй і стварала для гэтага ўмовы.
Віктар Шаўцоў
У 2011 годзе пад вартай апынуўся яшчэ адзін вядомы бізнэсмэн 1990-х - уладальнік «Трастбанка» Віктар Шаўцоў. За што банкір трапіў у няміласць да праваахоўных органаў, агучыў прэзідэнт - «крадзеж, вывад грошай і правапарушэнні ў Венесуэле». Лукашэнка тады ж назваў умовы вызвалення - выплату штрафу.
У канцы 2012 года з'явілася інфармацыя, што Шаўцоў пазыку заплаціў і дараваны.