Сусветны банк разышоўся з рэжымам у прагнозах росту ВУП
- 16.01.2013, 13:29
Сусветны банк прагназуе рост ВУП Беларусі на ўзроўні 4% у 2013 і 2014 гадах.
У 2015 годзе, па прагнозах экспертам СБ эканоміка Беларусі павялічыцца на 4,5%.
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Сусветнага банка «Глабальныя эканамічныя перспектывы» (Global ecomonic prospects), паведамляе АФН.
Дэфіцыт плацёжнага балансу РБ чакаецца на ўзроўні 3,0% ВУП у 2013 годзе, 3,5% у 2014 годзе і 4,4% у 2015 годзе.
Беларускія ўлады прагназуюць рост ВУП у 2013 годзе на 8,5%. У 2012 годзе ВУП вырас на 1,5% пры прагнозе 5-5,5%.