BE RU EN

Фалісіфікатаршу Ярмошыну ўзнагародзілі за «ўмацаванне дэмакратыі»

  • 18.01.2013, 10:47

Адпаведную пастанову 14 студзеня прыняў прэзідыум «савета рэспублікі».

Старшыня ЦВК узнагароджаная ганаровай граматай «нацыянальнага сходу» «за заслугі ў развіцці заканадаўства, ва ўмацаванні дэмакратыі і за дзейнасць па забеспячэнню правоў і свабод грамадзян».

Адпаведную пастанову павінна прыняць і кіраўніцтва «палаты прадстаўнікоў», перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, з 1996 года ні адны выбары ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. За фальсіфікацыю вынікаў выбараў з 2004 года кіраўнік ЦВК Ярмошына (пасля выбараў 2010 года - разам з амаль двума сотнямі беларускіх чыноўнікаў) з'яўляецца неўяздной у краіны Еўразвяза і ЗША.

Апошнія навіны