БТ паказаў ШОС і «Луку на муку»
- 18.01.2013, 13:30
На Першым канале БТ паказваюць серыял «Джамайка», здымкі якога праходзілі ў Менску і Кіеве.
Серыял зняты Кіеўтэлефільмам па замове канала "Украіна" рэжысёрамі Ігарам Забарай і Алегам Масленікавым .
Па сюжэце карціны, яе дзеянне разгортваецца ў Маскве. Каб выглядала ўсё праўдападобна, дэкаратары вырабілі шыльды з назвамі маскоўскіх вуліц і развесілі іх па горадзе.
Як стала вядома charter97.org , таксама ў кадры трапілі і надпісы, зробленыя на сценах будынкаў і прыпынках, у тым ліку - «ШОС» і «Луку на муку».
Відавочна, што гэтыя распаўсюджаныя ў Беларусі графіці выпадкова трапілі ў серыял, бо яны не з'яўляюцца рэдкасцю на вуліцах гарадоў нашай краіны.