BE RU EN

Азербайджан перапыніў пастаўкі паліва «Газпраму»

  • 18.01.2013, 18:49

Пастаўкі азербайджанскага газу ў Расею прыпыненыя на тры дні з 11:00 пятніцы, 18 студзеня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Газпрама».

Часовае прыпыненне паставак звязанае з рамонтнымі працамі для ліквідацыі выцеку газу на магістральным газаправодзе «Маздак-Казімагомед». З якой прычыны пачаўся выцек, не паведамляецца.

Закупкі азербайджанскага газу ў Расеі вядуцца з 2010 года. У 2012 годзе «Газпрам» закупіў у Азербайджана 1,6 мільярды кубаметраў паліва.

У «Газпраме» адзначаюць, што за мінулы год азербайджанскія партнёры неаднаразова прыпынялі падачу газу ў Расею праз аварыі. Так, у сакавіку 2012 года перабоі з экспартам паліва былі таксама выкліканыя рамонтнымі работамі на магістральным газаправодзе.

Апошнія навіны