BE RU EN

Шэймана прызначылі кіраўніком справамі Лукашэнкі

  • 21.01.2013, 15:33

Віктар Шэйман стаў заўгасам дыктатара.

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Віктара Шэймана ад пасады свайго памочніка па асаблівых даручэннях і прызначыў яго кіраўніком спраў, паведаміла прэс-служба кіраўніка.

У мінулую пятніцу рашэннем Лукашэнкі ад пасады кіраўніка справамі быў вызвалены Мікалай Корбут у сувязі з пераходам на іншую працу.

Нагадаем, яшчэ нядаўна Шэйман займаў пасаду памочніка Лукашэнкі ў сістэме Савета бяспекі РБ. Літаральна на днях на фоне размоў пра 25% скарачэнне адміністрацыі Шэйман быў пераведзены на аналагічную пасаду памочніка, але ўжо ў структуры адміністрацыі.

Віктар Шэйман з'яўляецца адным з падазраваных міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і па-ранейшаму застаецца адным з самых набліжаных да дыктатара людзей.

Апошнія навіны