BE RU EN

Крэдыт ЕўрАзЭС пойдзе на выплату замежнай запазычанасці

  • 21.01.2013, 18:33

У 2013 годзе Беларусь сплаціць 3 мільярды даляраў  замежнай дзяржаўнай запазычанасці.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч на прэс-канферэнцыі ў Менску.

«Агульная сума выплат у 2013 годзе складзе 3 мільярды даляраў. 2,3 мільярды - гэта сплата асноўнай запазычанасці, 700 мільёнаў - выплата адсоткаў», - сказаў М.Ермаловіч.

«У бюджэце прадугледжаныя сродкі на выплату адсоткаў, і яны праблем не ствараюць», - дадаў ён.

Намеснік міністра таксама распавёў, што на выплату асноўнай запазычанасці плануецца накіраваць 1,3 мільярды даляраў крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, 300 мільёнаў даляраў, атрыманых ад размяшчэння ўнутраных валютных аблігацый і сродкі ад меркаванага размяшчэння еўрабондаў, паведамляе «БелаПАН».

Апошнія навіны