BE RU EN

Воўчак: Лукашэнка спрабуе прадухіліць бунт наменклатуры

  • 21.01.2013, 19:28

Віктар Шэйман у ролі кіраўніка справамі прэзідэнта павінен стаць зіркатым вокам Лукашэнкі, мяркуе праваабаронца Алег Воўчак.

«Сітуацыя ў краіне нікуды не вартая і з палітычнага, і з эканамічнага пунктаў гледжання. У варунках унутранай напружанасці і ў асяроддзі «замежных ворагаў» Лукашэнку няма на каго абаперціся, акрамя як на праверанага чалавека, якім з'яўляецца Шэйман. Менавіта на Шэймане, я думаю, будзе зацыклівацца праца ўсёй сістэмы: і аналітычная, і эканамічная, і спецслужбы. Магчыма, Лукашэнку патрэбны чалавек, які не звязаны з дырэктарскім корпусам, здольны прадухіліць бунт наменклатуры.

Увогуле, замест мадэрнізацыі, на якую мы спадзяваліся яшчэ ў 2012 годзе, нас чакае далейшае зацісканне», - пракаментаваў прызначэнне Віктара Шэймана на пасаду кіраўніка справамі Лукашэнкі «Беларускаму партызану» Алег Воўчак.

Апошнія навіны