BE RU EN

Праз візіт Мясніковіча зачыняюць універсітэт

  • 23.01.2013, 19:09

Магілёўскім студэнтам наступную пятніцу зрабілі выходным днём.

Звязана гэта з візітам у Беларуска-расейскі ўніверсітэт прэм'ер-міністра краіны Міхаіла Мясніковіча.

Студэнты паведамляюць, што іспыты ў іх пераносяцца на іншыя дні, а ў некаторых выпадках скасоўваюцца і кансультацыі.

«Мне патэлефанавалі з дэканату на мабільны тэлефон і папярэдзілі, што ў пятніцу ўніверсітэт працаваць не будзе ў сувязі з прыездам прэм'ер-міністра, і што мой экзамен пераносіцца на чацвер», - паведаміў charter97.org студэнт Зміцер.

Паводле папярэдняй інфармацыі са студэнтамі Міхаіл Мясніковіч сустракацца не будзе. Пра прычыны візіту ва ўстанову адукацыю чыноўніка інфармацыі пакуль няма.

Апошнія навіны