Прымусовая падпіска на «Саўбелію» на «Бабушкиной крынке»
- 25.01.2013, 13:18
Работнікаў быхаўскага філіяла прадпрыемства «Бабушкина крынка» прымусова падпісалі на «Советскую Белоруссию».
Пра гэта паведаміў у лісце чытач charter97.org.
Прымусовую падпіску кіраўніцтва філіяла «Быхаўскі» (былое «Быхаўмалако») аформіла па ўказанні новага старшыні раённага выканкама Зміцера Калеева.
З заработнай платы работнікаў прадпрыемства аднялі 198 тысяч рублёў - кошт падпіскі на газету. Іх таксама прымусілі даць распіскі аб тым, што яны згодныя на гэта. Прыблізна палова работнікаў адмовіліся распісацца, але іх подпісы былі падробленыя кіраўніцтвам прадпрыемства.