Алесь Бяляцкі: «Мае пакупніцкія магчымасці рэзка скараціліся»
- 26.01.2013, 22:13
Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў лісце дадому падзяліўся апошнімі навінамі з ягонага турэмнага жыцця.
У Бабруйскай калоніі, дзе ўтрымліваецца Бяляцкі, шмат якія зняволеныя цяпер хварэюць.
Алесь Бяляцкі таксама піша, што не стае тых ста тысяч грашовага ліміту, які яму дазволены, на набыццё ў турэмнай краме пэўных прадуктаў, паведамляе «Радыё Свабода».
«Кошты ў турэмнай краме падняліся і мая пакупніцкія магчымасці рэзка скараціліся», - цытуе ліст Наталля Пінчук.
Вось яшчэ вытрымка з ліста Алеся Бяляцкага:
«Зменаў у мяне цяпер не адбываецца, паволі працую. Праца і сон адбіраюць дзве траціны дня».
Старшыня праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі нібыта за ўтойванне прыбыткаў. Атрыманыя з-за мяжы грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій.