BE RU EN

Расейскія ВПС вяртаюць савецкую сімволіку

  • 27.01.2013, 10:51

На расейскія баявыя самалёты вернецца савецкая сімволіка - чырвоная зорка.

Пра гэта паведамляе нямецкае выданне Die Welt, піша ИноТВ.

У артыкуле паведамляецца, што гэты знак вядомы ва ўсім свеце, бо пяціканцовая зорка ўпрыгожвала сцяг СССР з 1923 да 1991 года. У сувязі з гэтым вайсковыя эксперты вітаюць яе вяртанне. Аднак, дадае аўтар артыкула, такія ж зоркі можна ўбачыць і ў сімволіцы Паўночнай Карэі, і на сцягах Каліфорніі і Новай Зеландыі, а таксама на італійскай мінеральнай вадзе San Pellegrino.

«Дык на якіх жа падставах і навошта трэба вяртацца да сімвалаў мінуўшчыны?», - задаецца пытаннем журналіст.

У міністэрстве абароны Расеі адзначаюць, што цяперашнія зыркія трохколерныя зоркі дэмаскуюць самалёты. Аднак прадстаўнік ВПС Нямеччыны Кай Гудэнагэ не разумее такога падыходу.

«Не выпадкова ж нашы самалёты выфарбаваныя ў шэры колер або ў колеры камуфляжу. Калі казаць пра маскаванне, то пераваг у чырвонай зоркі перад трохколернай няма ніякіх», - заявіў прадстаўнік Луфтвафэ.

Напрыканцы артыкула журналіст адзначае, што рэч, магчыма, проста ў жальбе пра былую веліч.

Апошнія навіны