Іран запусціў у космас малпу
- 28.01.2013, 15:29
Іран паспяхова запусціў у космас ракету-носьбіт для вываду на арбіту так званай «капсулы жыцця» з малпай на борце.
Запуск быў прысвечаны 34-й гадавіне ісламскай рэвалюцыі ў Іране. «Іран у панядзелак паспяхова запусціў апарат «Піянер» з малпай на борце на вышыню 120 кіламетраў. Апарат вярнуўся на Зямлю без пашкоджанняў», - заявілі ў іранскім касмічным міністэрстве.
Пра тое, што Іран мае намер запусціць у космас жывёлу, стала вядома яшчэ ў снежні 2008 года. Пры гэтым іранскія ўлады сцвярджалі, што касмічная праграма краіны носіць выключна цывільны характар. Паводле звестак іранскага Інстытута аэракасмічных даследаванняў, даследаванні, у тым ліку і з выкарыстаннем жывёлы, павінны адкрыць Ірану дарогу да пілатаваных касмічных палётаў, паведамляе РИА «Новости».
Варта адзначыць, што раней Іран ужо адпраўляў у космас жывыя арганізмы - чарвякоў, чарапаху і пацука. У 2011 годзе Іран ужо планаваў запусціць у космас малпу і нават пачаў падрыхтоўчую работу, аднак гэтага так і не адбылося. Прычыны, з якіх запуск малпы на іранскай ракеце не адбыўся, не выдаюцца.