Азербайджан не мерыцца ўступаць у МС
- 30.01.2013, 15:11
Азербайджан не далучыцца да Мытнага саюзу, у які ўваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан.
Пра гэта сказаў старшыня мытнага камітэта краіны Айдын Аліеў журналістам у сераду, паведамляе «Прайм-ТАСС».
«Сёння пазіцыя ўрада Азербайджана і мытнай службы ў тым, што мы далёкія ад далучэння да Еўразійскага мытнага саюза і не бачым гэтага і ў перспектыве», - сказаў Аліеў.
Са слоў Аліева, прапанова аб далучэнні Азербайджана да Мытнага саюзу паступіла з боку міністра мытнага супрацоўніцтва калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні Сусветнай мытнай арганізацыі ў канцы мінулага года ў Бруселі.