BE RU EN

Сальда замежнага гандлю ў снежні - мінус $ 656 мільёнаў

  • 31.01.2013, 13:21

Паводле звестак Белстата, экспарт тавараў Беларусі ў 2012 годзе склаў USD 45 991,4 млн, імпарт - USD 46 404,1 млн.

Сальда замежнага гандлю таварамі за год склалася адмоўнае - USD 412,7 млн, піша агенцтва «Бизнес-новости».

Паводле ўдакладненых звестак статыстыкі, у студзені-лістападзе 2012 года экспарт тавараў склаўся на ўзроўні USD 42 543 млн, імпарт - USD 42 299,4 млн. Сальда замежнага гандлю таварамі дадатнае - USD 243,6 млн.

Такім чынам, у снежні Беларусь атрымала адмоўнае сальда ў суме USD 656,3 млн. Экспарт тавараў у снежні склаў USD 3 448,4 млн, імпарт - USD 4 104,7 млн.

Апошнія навіны