BE RU EN

Нацбанк не хоча даваць банкам рублі ад страху перад абрынаннем курсу

  • 4.01.2013, 19:14

На ламбардным крэдытным аўкцыёне, які прайшоў сёння, Нацбанк РБ пакінуў нездаволенымі больш за палову заявак удзельнікаў.

У выніку аўкцыёну рэгулятар прадаў 2,2 трлн. рублёў на 5 дзён пад 35% гадавых. У аўкцыёне ўзялі ўдзел 4 банкі. Пры гэтым першапачатковы попыт склаў 4527 млрд рублёў, паведамляе АФН.

Фактычна, Нацбанк толькі кампенсаваў дэфіцыт ліквіднасці, які на раніцу 4 студзеня склаў 2,288 трлн рублёў.

Між тым, банкам сёння трэба будзе вярнуць рэгулятару 1,77 трлн рублёў, якія Нацбанк ўчора даў банкам пад 50% гадавых праз ламбардныя крэдыты з фіксаванай стаўкай (1,265 трлн рублёў) і дзвюхстаронніх угод СВОП (0,505 трлн рублёў).

Сквапнасць рэгулятара можна растлумачыць і страхам, што частка дадзенай сёння ліквіднасці будзе накіраваная на набыццё валюты на першых пасля доўгіх святаў таргах БВФБ.

Апошнія навіны