Золатавалютныя рэзэрвы далей растаюць
- 5.01.2013, 10:08
За снежань золатавалютныя рэзэрвы скараціліся на 112,6 млн даляраў ЗША.
Паводле папярэдніх звестак, на 1 студзеня 2013 года яны склалі 8095 млн даляраў ЗША ў эквіваленце, гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.
У нацыянальным вызначэнні сума золатавалютных рэзэрваў скарацілася на 134,3 млн даляраў ЗША і на 1 студзеня 2013 года склала 8763,1 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.
На зніжэнне сумы золатавалютных рэзэрваў у снежні 2012 года паўплывала выкананне урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце ў поўным суме, а таксама памяншэнне вартасці золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.