BE RU EN

Амбасадар Украіны: Уступленне ў Мытны саюз прывядзе да страты суверэнітэту

  • 9.01.2013, 16:35

Прадстаўнік Украіны пры Еўрапейскім Звязе, амбасадар Канстанцін Елісееў заяўляе, што ўступленне Украіны ў Мытны саюз дасць Украіне толькі кароткатэрміновыя дывідэнды.

«Уступленне ў Мытны саюз можа даць Украіне толькі кароткатэрміновыя дывідэнды: тыя некалькі мільярдаў даляраў, пра якія гаворыць Масква - гэта толькі плата ў абмен на страту суверэнітэту Украіны ў кантэксце ажыццяўлення ўласнай гандлёвай палітыкі і адмовы ад курсу на інтэграцыю з ЕЗ», - напісаў дыпламат у сваім артыкуле «7 міфаў з нагоды Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ», апублікаваным на сайце «Украинской правды" у сераду, перадае «Інтэрфакс»..

У той жа час, паводле яго слоў, Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ юрыдычна фіксуе палітычныя гарантыі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ўкраінскай дзяржавы.

Канстанцін Елісееў адзначыў, што стварэнне зоны свабоднага гандлю з ЕЗ прадаставіць доступ да большага і больш прагназуемага рынку з больш высокай плацежаздольнасцю спажыўцоў. Акрамя таго, па словах дыпламата, ЗСГ з ЕЗ будзе стымуляваць паляпшэнне бізнес-клімату ва Украіне, умацоўваць прававую дзяржаву, а таксама прывядзе да мадэрнізацыі краіны.

«Сёння перад Украінай спрабуюць паставіць выбар: куды ісці - у ЕЗ ці ў Мытны саюз? Прычым, як не парадаксальна, найбольш катэгарычна пытанне ставіць менавіта Мытны саюз: Выбар паміж ЕЗ і МС - гэта выбар паміж відавочным і гіпатэтычным, правераным і рызыкоўным. Нам прапануюць забыцца пра «цывілізаваны выбар», пра палiтычную рыторыку двух дзесяцігоддзяў украінскай незалежнасці, пра намаганні, прыкладзеныя на еўрапейскім кірунку - і зрабіць разварот на 180 градусаў на карысць адносна новага рэгіянальнага праекта, да якога ва ўкраінскага грамадства (так ужо склалася) маса пытанняў палітычнага характару», - напісаў К.Елісееў.

Ён дадаў, што Украіне варта шукаць кампраміс паміж еўрапейскім і расейскім напрамкам, але не «коштам адмовы ад еўрапейскага выбару». «Асацыяцыя з ЕЗ павінна быць. Гэтак жа, як і еўрапейская інтэграцыя Украіны. Калі Расея як лідэр Мытнага саюза кіруецца інтарэсамі не толькі сваімі, але і сваіх партнёраў, то яна дасць Украіне магчымасць злучыць еўраінтэграцыю з аднаго боку і партнёрства з Мытным саюзам з другога», - падкрэсліў амбасадар пры ЕЗ.

Апошнія навіны