Беларускі «падпольшчык»
- 9.01.2013, 20:56
У сетцы выкладзены чарговы міні-фільм з сэрыі «Хроніка суднага часу».
Гэтым разам стужка прысвечаная лідару моладзевай арганізацыі «Zмена» Паўлу Вінаградаву, піша сайт праваабарончага цэнтра «Вясна».
Пасля падзеяў 19 снежня 2010 года, Павел Вінаградаў быў арыштаваны ўначы 5 студзеня 2011 года. У адсутнасць актывіста, у ягоным доме да 5 гадзін раніцы ішоў ператрус. Затым Вінаградаву было выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ («арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках»).
5 траўня 2011 Павел быў асуджаны на 4 гады зняволення. Для адбывання гэтага тэрміну яго перавялі ў калонію ў Івацэвічах, вядомую пад назвай «Воўчыя норы».
14 верасня 2011 года вызвалены ўказам аб памілаванні, падпісаным дзейным кіраўніком дзяржавы.
Цяпер актыўна займаецца палітычнай дзейнасцю на чале створанай ім моладзевай арганізацыі «Zмена».