BE RU EN

У менскіх абменніках сканчаецца валюта?

  • 11.10.2013, 11:50

Некаторыя пункты абмену валют у Менску прадаюць даляры ў абмежаванай колькасці, а іншыя і зусім зачыненыя.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Сёння хацеў купіць валюту, але ў Малінаўцы большасць абменнікаў зачыненыя, і на некаторых вісяць шыльды з надпісам: «Даляры ў абмежаванай колькасці», - піша чытач.

Нагадаем, па выніках студзеня-верасня 2013 года купля валюты насельніцтвам перавысіла продаж на $1288,1 млн.

Таксама адзначым, што выступаючы 8 кастрычніка перад рабочымі «БелАЗа» ў Жодзіна, Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз абвінаваціў беларусаў у дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Апошнія навіны