Крысціян Хольм узначаліў рабочую групу ПА АБСЕ па Беларусі
- 15.10.2013, 12:31
Дэпутат шведскага парламента паабяцаў працягнуць працаваць для дэмакратычных перамен у нашай краіне.
Пра гэта Крысціян Хольм напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
«Я рады свайму прызначэнню на пасаду кіраўніка рабочай групы Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Цяпер мы працягнем працу для свабоднай, дэмакратычнай і адкрытай Беларусі», - паведаміў ён.
Крысціян Хольм з'яўляецца дэпутатам парламента Швецыі ад партыі Moderaterna. Раней ён неаднаразова выступаў у падтрымку беларускіх дэмакратычных актывістаў.