S&P панізіла прагноз рэйтынгаў Беларусі
- 18.10.2013, 9:16
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва змяніла прагноз рэйтынгаў з «пазітыўнага» на «стабільны».
Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Standard & Poor's, перадае «Інтэрфакс».
Агенцтва пацвердзіла доўгатэрміновыя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «B-» і змяніла прагноз па ім на «стабільны» з «пазітыўнага».
Кароткатэрміновы рэйтынг Беларусі пацверджаны на ўзроўні «B».