Крэмль пацвердзіў візіт Пуціна ў Менск
- 18.10.2013, 16:26
Прэзідэнт Расеі 24-25 кастрычніка ў Менску возьме ўдзел у чарговых пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.
На пасяджэнні ВЕЭС прэзідэнты Расеі, Беларусі і Казахстана разгледзяць асноўныя напрамкі развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы.
Мяркуецца абмен думкамі па пытаннях фарміравання да 1 студзеня 2015 года Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), уключаючы ход працы над праектам дамовы аб ЕАЭС.
Запланаванае падпісанне шэрагу сумесных дакументаў у сферы гандлю, канкурэнцыі, арганізацыі дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Падчас сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца абмеркаваць перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы і развіццё культурна-гуманітарных сувязяў, у прыватнасці, падрыхтоўку да святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. і абвяшчэнне 2014 года Годам турызму ў СНД.
Фота: РІА Новости