BE RU EN

«Белгазпрамбанк» спыніў выдачу крэдытаў

  • 23.10.2013, 15:48

Прыпыненая выдача крэдытаў амаль на ўсё.

З 22 кастрычніка ААТ «Белгазпрамбанк» прыпыніў выдачу крэдытаў на набыццё/будаўніцтва аб'ектаў нерухомасці. Але і гэта яшчэ не ўсё. У «чорны» спіс трапілі і іншыя катэгорыі крэдытаў, піша realt.by.

Спецыялісты ААТ «Белгазпрамбанк» пацвердзілі, што з 22 кастрычніка 2013 года прыпынены прыём дакументаў на выдачу крэдытаў на набыццё/будаўніцтва жылля, на спажывецкія патрэбы, у тым ліку крэдыты на набыццё транспартных сродкаў, а таксама на овердрафтныя крэдыты з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

Супрацоўнікі банка адмовіліся патлумачыць, з чым звязаныя гэтыя меры, але запэўнілі нас, што як толькі крэдытаванне будзе адноўлена, уся неабходная інфармацыя з'явіцца ў іх на сайце.

Нагадваем, што найбуйнейшыя дзяржаўныя банкі абвясцілі аб прыпыненні крэдытавання жылля яшчэ ў жніўні: «Белаграпрамбанк» - з 9 жніўня, «Белінвестбанк» - 1 жніўня, «Беларусбанк» - 2 жніўня.

Апошнія навіны