Хакеістаў кінулі на будоўлю лядовага палаца
- 5.10.2013, 19:09
Гульцоў ХК «Юнацтва» прыцягнулі да будаўніцтва «Чыжоўка-Арэны».
Каманда прыбірала ад будаўнічага смецця галоўную арэну комплексу. Са слоў галоўнага трэнера Міхаіла Захарава, хакеісты прыбылі на «Чыжоўка-Арэну» пасля ранішняй трэніроўкі - хлопцы хочуць ўнесці свой уклад у будаўніцтва лядовай арэны, якая ў будучыні стане хатняй для «Юнацтва». Каманда ўжо другі раз прыязджае на гэты аб'ект, каб дапамагчы будаўнікам. І, як адзначыў Міхаіл Захараў, не апошні, піша сайт Мінгарвыканкама.
«Чыжоўка-Арэна» будзе здадзена ў эксплуатацыю 7 лістапада. Плануецца, што 15 кастрычніка сюды прыбудзе каманда канадскіх спецыялістаў, якая зоймецца заліваннем лёду. Чакаецца, што працы пачнуцца спачатку на малой арэне, а затым - на галоўнай.
Нагадаем, летам стала вядома, што ўвод у эксплуатацыю лядовай арэны ў менскім мікрараёне Чыжоўка перанесены з ліпеня на снежань 2013 года праз недахоп працоўных рук.