BE RU EN

Арыштаваны намеснік старшыні «Белнафтахіма»

  • 8.10.2013, 9:45

Намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» затрыманы ў сваім кабінеце за хабар.

Следчым камітэтам Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа ў дачыненні да намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім», паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі.

«Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала падазраванага пасля атрымання чарговай часткі хабару ад прадстаўніка адной з юрыдычных асоб, за вырашэнне пытання аб узгадненні аб'ёмаў перапрацоўкі спадарожных прадуктаў нафты на прадпрыемствах канцэрна», - праінфармавалі ў СК.

«Чыноўнік затрыманы ў сваім службовым кабінеце. Сума незаконна атрыманых ім грашовых сродкаў з лютага па кастрычнік склала $19 тыс. У цяперашні час з затрыманым працуюць следчыя», - паведамілі ў Следчым камітэце.

Прозвішча затрыманага ў паведамленні не прыводзіцца. На сайце «Белнафтахіма» паказана, што ў старшыні канцэрну Ігара Жыліна ёсць першы намеснік Ігар Ляшэнка і яшчэ тры намесніка: Уладзімір Волкаў, Валянціна Красных і Павел Якубовіч.

«Белнафтахім» з'яўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых комплексаў рэспублікі.

Апошнія навіны