Жодзіна ў ачапленні: дыктатар едзе на «БелАЗ»
- 8.10.2013, 11:37
Беларускі кіраўнік сёння наведае ААТ «БелАЗ» - кіруючую кампанію холдынгу «БелАЗ-Холдынг».
Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
Беларускі кіраўнік азнаёміцца з арганізацыйна-тэхналагічнай структурай прадпрыемства, яго вытворчым, фінансава-эканамічным станам і перспектывамі развіцця. Лукашэнку будзе даложана аб інавацыйных праектах, што рэалізуюцца ў прамысловасці, і меркаваным эфекце ад ажыццяўлення.
Ён таксама прыме ўдзел у адкрыцці цэха вытворчасці звышцяжкіх машын. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з тэхналагічным працэсам вытворчасці самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці, а таксама з выставай новых узораў сучаснай кар'ернай тэхнікі, што выпускаецца ў ААТ «БелАЗ». Запланаваная таксама прэзентацыя кар'ернага самазвала грузападымальнасцю 450 т.
Як паведамляюць чытачы «Нашай Нiвы», пакуль ехаў картэж Лукашэнкі на 20 хвілін быў спынены рух на трасе Менск - Жодзіна, а ўздоўж галоўнай вуліцы горада стаіць ачапленне.