BE RU EN

Загад: У мэтах эканоміі знізіць заробак на 10%

  • 10.11.2013, 13:19

Супрацоўнікаў БЧ адпраўляюць на «чатырохдзёнку», а таксама скарачаюць заробкі.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік Беларускай чыгункі - чытач сайта charter97.org.

«Маўчаць не магу! У кастрычніку нас выганяюць за свой кошт на 4 дні ў месяц, аднак здымаюць 1 мільён рублёў заробку. Я атрымліваю 5 мільёнаў рублёў - разам 4.000.000 да выдачы! А нядаўна трапіў да нас на стол загад галоўнага эканаміста БЧ, у якім пазначана: у мэтах эканоміі знізіць зарплату на 10%! Здымак загаду прыкладаецца. Хачу зразумець, наколькі законныя дзеянні, і да чаго гэта далей прывядзе. Гэта атрымліваецца, яшчэ менш атрымліваць буду! Працоўны той жа прафесіі і разраду ў менскім аддзяленні лакаматыўнага дэпо атрымлівае амаль 7 мільёнаў рублёў».

Апошнія навіны