Расейскім дыпламатам дазволілі сустрэцца з Баўмгертнерам
- 13.11.2013, 10:48
Месца і час правядзення сустрэчы будуць прызначаныя пазней.
Беларуская пракуратура дазволіла прадстаўнікам расейскага дыпламатычнага ведамства сустрэцца з затрыманым генеральны дырэктарам кампаніі «Уралкалій» Уладзіславам Баўмгертнерам, перадае РІА «Новости».
«Раніцай мы атрымалі дазвол па факсе ад пракуратуры на сустрэчу з Баўмгертнерам, датаваны 11 лістапада», - паведамілі ў амбасадзе.
Удакладняецца, што месца і час правядзення сустрэчы будуць прызначаныя пазней.
Першы запыт аб сустрэчы, на які амбасада не атрымала адказ, быў накіраваны яшчэ 1 лістапада.
Гандлёвыя адносіны Расеі і Беларусі абвастрыліся пасля арышту ў аэрапорце Менска гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера па падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і нанясенні шкоды Беларусі. СК Беларусі распачаў крымінальныя справы супраць Сулеймана Керымава, кіраўніка «Уралкалію» і іншых топ-мэнэджэраў кампаніі. На дадзены момант Баўмгертнер знаходзіцца пад хатнім арыштам на здымнай кватэры ў Менску.
Па дадзеных следства, агульны аб'ём нанесенай шкоды склаў каля $100 млн.
Фота: vedomosti.ru