Пытанне экстрадыцыі Баўмгэртнэра «не абмяркоўвалася»
- 18.11.2013, 20:35
Расейскія дыпламаты сустрэліся з гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгэртнэрам.
Пра гэта паведаміў ИТАР-ТАСС консул РФ у Беларусі Ігар Карагін.
Са слоў консула, нягледзячы на тое, што 26 лістапада тэрмін утрымання Баўмгэртнэра пад вартай дасягне трох месяцаў, ён «адчувае сябе добра, на здароўе і ўтрыманне не скардзіцца, ніякіх пажаданняў у размове не выказаў».
З Баўмгэртнэрам напераменку знаходзіцца хто-небудзь са сваякоў - маці або бацька.
Дыпламат паведаміў, што пытанне аб магчымай экстрадыцыі Баўмгэртнэра не абмяркоўвалася.
Фота: РИА «Новости»