BE RU EN

Суд над Васілём Парфянковым перанесены на 5 снежня

  • 28.11.2013, 16:14

Судовае пасяджэнне па справе былога палітвязня перанесена на 5 снежня.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава.

«Суда амаль што не было. Ён пачаўся ў 14:30 і аказалася, што Васіль ў ЛПП не атрымліваў позвы. Таму суддзя Леанід Ярмоленкаў, які, дарэчы, судзіў Уладзіміра Яроменка, абвясціў перапынак на паўгадзіны, але вярнуўся праз гадзіну і перанёс судовае пасяджэнне на 5 снежня з-за таго, што не была ўручаная позва», - сказала яна.

Нагадаем, моладзевага актывіста Васіля Парфянкова абвінавачваюць у парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Паколькі моладзевы актывіст з 21 верасня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі №1 горада Светлагорска, яго на суд прывезлі пад канвоем.

Апошнія навіны