Ад выдачы крэдытаў на жыллё адмовіўся апошні Дзяржбанк
- 4.11.2013, 17:28
Крэдыты на куплю жылля сёння выдае адзіны камерцыйны банк.
Сёння з'явілася інфармацыя, што ў пытанні крэдытавання набыцця і будаўніцтва жылля «здаўся» апошні дзяржаўны банк, паведамляе realt.by. Цяпер магчымасць атрымаць крэдыт на жыллё засталася толькі ў адным камерцыйным банку, піша «Ежедневник».
Услед за Белаграпрамбанкам, які спыніў прыём дакументаў на выдачу крэдытаў на набыццё жылля ў пачатку кастрычніка, «здаўся» і апошні дзяржаўны банк - Парытэтбанк (яго асноўным акцыянерам з'яўляецца Нацыянальны банк). Да сённяшняга дня атрымаць крэдыт на набыццё жылля тут можна было пад 54% на тэрмін да 20 гадоў.
Што цікава, спыненне крэдытавання пакуль не датычыцца будаўніцтва жылля. Напрыклад, той жа Белагпрамбанк прапануе сваім кліентам пабудаваць нерухомасць пад 38,5% гадавых.
Апошнюю магчымасць атрымаць крэдыт на куплю жылля прапануе толькі Франсабанк. Тут можна атрымаць пазыку пад 55% гадавых тэрмінам да 15 гадоў.