«Еўрамайдану» ахвяравалі мільёны грыўняў
- 13.12.2013, 16:41
Ільвіная доля сродкаў сыходзіць на прадукты харчавання для мітынгоўцаў.
Украінцы ахвяравалі на патрэбы Еўрамайдана 3 мільёна грыўняў. Большасць грашовай дапамогі паступае з Украіны, аднак тыя, хто жывуць у іншых дзяржавах таксама пералічылі 95 тыс. грн.
Пра гэта піша KyivPost, спасылаючыся на падлікі дадзеных штаба Майдана.
Гэтая лічба, аднак, не ўключае ў сябе працу валанцёраў, кошт якой выданне ацэньвае ў 1,3 млн у дзень.
Грамадскі сектар Еўрамайдана за першыя 12 дзён пратэсту сабраў 600 тыс. грн. Затым збор сродкаў пачаў ладзіцца каля Дома прафсаюзаў, дзе знаходзіцца штаб руху. У сярэднім там атрымліваюць ад 100 да 500 тыс. грн ахвяраванняў у дзень.
Яшчэ адной крыніцай фінансавання з'яўляецца праект Спільнакошт на Big Idea. Ён ужо прынёс руху больш за 235 тыс. грн.
Неабыякавыя таксама прыносяць велізарную колькасць карысных рэчаў, у прыватнасці ежы. Кухні Майдана збіраюць тоны прадуктаў. Акрамя таго, адна кухня можа за дзень атрымаць 6 тыс. грыўняў наяўнымі.
Ільвіная доля сродкаў сыходзіць на прадукты харчавання. Так, за першыя дзевяць дзён Дом прафсаюзаў выдаткаваў 230 тыс. грн на ежу і 10 тыс. грн на ваду. Выдаткі на абаграванне могуць дасягаць больш за 8,5 тыс. грн. Акрамя таго, пратэстоўцы закупілі коўдраў і адзення больш чым на 50 тыс. грн.