200 тысяч на Майдане праспявалі гімн Украіны a capella (Відэа)
- 15.12.2013, 9:49
Галоўная плошча Украіны ператварылася ў неверагоднае відовішча.
Паводле традыцыі Еўрамайдана, штогадзіны спаўняецца Гімн Украіны. Украінцы, якія сабраліся на Майдане, выканалі Гімн самастойна - адным вялікім хорам a capella, піша «Карэспандэнт».
Акрамя таго, многія ўключылі ліхтарыкі або мабільныя тэлефоны і ўся плошча асвяцілася дзясяткамі тысяч агеньчыкаў
Нагадаем, у цэнтры Кіева ўжо больш за тры тыдні працягваецца бестэрміновая акцыя прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны. Адным з галоўных патрабаванняў яе ўдзельнікаў стала адстаўка ўрада і правядзенне датэрміновых выбараў. 15 снежня на 12:00 запланавана чарговае Народнае Веча на Майдане Незалежнасці.