BE RU EN

«Еўрамайдан - гэта...»

  • 17.12.2013, 18:03

Актывісты Еўрамайдану стварылі крэатыўную серыю налепак паводле матываў легендарных фанцікаў «Love is…».

Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на Insider.

«Еўрамайдан - гэта... пачаставаць «цітушку» гарбатай з печывам... калі на тваім дні нараджэнні мільён гасцей... калі кіяне скандуюць «Слава Украіне!». Гэта ўсё - прадукт «мазгавога штурму» пецярых актывістаў грамадскага сектара Еўрамайдану.

«Мы заўважылі, што не стае нейкага яскравага сегмента, які мог бы перадаць дух Майдана, падхопліваўся б людзьмі», - распавядае адна з аўтарак ідэі Васіліна Думан.

Са слоў актывістаў, адна з задач, над якой яны працавалі, - гэта падвышэнне ўзроўню кахання на Майдане і жаданне знізіць агрэсію. «Мы - за мірны пратэст», - кажа актывіст Андрэй.

Гэтай ініцыятыве ўсяго толькі пяць дзён. Дызайнерскую частка працы выконваюць дзве дзяўчыны - прафесійны дызайнер Ната і проста добрая мастачка Саша.

Пакуль у арсенале актывістаў усяго пад дваццаць малюнкаў, але каманда працуе над далейшай распрацоўкай налепак.

Апошнія навіны