Дамоўленасці Пуціна і Януковіча спарадзілі новую хвалю фотожаб
- 18.12.2013, 18:16
Украінцы жвава адрэагавалі на паездку прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Маскву.
17 снежня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч наведаў Маскву і ўклаў шэраг пагадненняў. Карыстальнікі сеціва традыцыйна хутка адрэагавалі на новую інфармацыйную нагоду і стварылі шэраг фотожаб, піша «Украінская праўда».
Як вядома, Расея і Украіна падпісалі план дзеянняў для ўрэгулявання гандлёвых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі на 2013-2014 гады.
Адначасова, «Газпром» знізіў кошт газу для Украіны на траціну - $ 268,5 за тысячу кубаметраў будзе з пачатку 2014 года.