Пуцін абяцае памілаваць Хадаркоўскага
- 19.12.2013, 15:52
Былы кіраўнік «ЮКАСа» Міхаіл Хадаркоўскі напісаў прашэнне аб памілаванні.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пасля сваёй вялікай прэс-канферэнцыі, паведамляе «Інтэрфакс».
Пуцін заявіў, што ў сваім прашэнні Міхаіл Хадаркоўскі «спасылаецца на абставіны гуманітарнага характару». Па словах прэзідэнта, указ аб памілаванні будзе падпісаны ў бліжэйшы час.
Прэзідэнт Расеі падкрэсліў, што для памілавання Хадаркоўскі павінен быў, у адпаведнасці з законам, звярнуцца з адпаведным прашэннем. «Ён гэтага не рабіў, але цяпер зусім нядаўна ён напісаў такую паперу і звярнуўся да мяне з прашэннем аб памілаванні», - заявіў Пуцін.
Нагадаем, У 2010 маскоўскі суд года прысудзіў экс-кіраўніка нафтавага канцэрна ЮКАС Міхаіла Хадаркоўскага і яго супрацоўніка Платона Лебедзева да 14 гадоў турмы па абвінавачванні ў крадзяжы нафты, ухіленні ад падаткаў і адмыванні грошай. Затым пакаранне было больш мяккім амаль на два гады. Прысуд Міхаілу Хадаркоўскаму, які ў свой час стаў апанентам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, многімі аглядальнікамі лічыцца палітычна матываваным.