На Еўрамайдане святкавалі вяселле (Відэа)
- 21.12.2013, 19:21
У суботу актывісты Еўрамайдана і журналісты, якія сабраліся паназіраць за анансаванай акцыяй па зносу барыкад, сталі сведкамі вяселля.
Напярэдадні выхадзец з Адэсы Іван Працэнка адкрыў у Facebook адмысловую старонку, на якой яго ідэю аб правядзенні суботніка для зносу барыкад нібыта падтрымалі амаль 500 кіяўлян, паведамляе LB.ua.
У прызначаны ім час раніцай у суботу на Бесарабскую плошчу не прыйшоў ні адзін чалавек, акрамя самога Працэнкі. Высветлілася, што яшчэ трое людзей, якіх успрынялі як яго прыхільнікаў, пра акцыю не ведалі.
Людзей і журналістаў,якія сабраліся, забаўлялі нявеста і жаніх, якія прыйшлі на Майдан Незалежнасці святкаваць вяселле. З іхных слоў, яны не маглі ўпусціць магчымасць у рамках вяселля заехаць на Еўрамайдан.