Беларусь залазіць у новыя запазычынасці
- 25.12.2013, 16:52
Пуцін паабяцаў выдаць Беларусі яшчэ $ 2 мільярды.
Менск атрымае іх у якасці дадатковай матэрыяльнай дапамогі ў 2014 годзе.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, паведамляе «Інтэрфакс».
«Урад Расейскай Федэрацыі прыняў пастанову паспрыяць нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках, і даць рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе ў суме да 2 млрд даляраў», - сказаў Уладзімір Пуцін у сераду на пасяджэнні Дзяржрады Расеі і Беларусі.
Расея дасць Беларусі ў 2014 годзе дзяржаўны крэдыт да 2 мільярдаў даляраў на тэрмін да дзесяці гадоў за кошт федэральнага бюджэту ды іншых крыніц, але не Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ), паведаміў 25 снежня ў Маскве журналістам міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў, паведамляе РІА Новости.
«У наступным годзе будзем даваць міждзяржаўны крэдыт, для гэтага будзем уносіць папраўкі ў закон аб бюджэце. ... > Мы не ўсё будзем даваць за кошт бюджэту. Будзем глядзець. У нас ёсць розныя крыніцы. ФНБ не будзе задзейнічаны», - заявіў ён.
Са слоў міністра, сума крэдыту будзе ўдакладняцца, а тэрмін будзе «дастаткова доўгі - да дзесяці гадоў».
Кіраўнік Мінэканамразвіцця Расеі Аляксей Улюкаеў у сваю чаргу адзначыў, што пытанні, звязаныя з выдачай крэдыту Беларусі, яшчэ абмяркоўваюцца: ёсць розныя варыянты і формы. Сума крэдыту, паводле ягоных слоў, можа скласці 1,5 мільярды даляраў.
Нагадаем, замежная брута запазычанасць Беларусі за III квартал павялічылася на $ 1 млрд 883,3 млн або на 5,3%.
На 1 кастрычніка 2013 года яна склала $ 37 млрд 98,2 млн. З пачатку года замежная запазычанасць вырасла на $ 3 млрд 332,2 млн або на 9,8%. Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка рэспублікі.
Паводле звестак НББ, на 1 кастрычніка доўгатэрміновая замежная запазычанасць склала $ 23060000000 і вырас у параўнанні з пачаткам года на 10 %, за III квартал прырост склаў 4,3%. Кароткатэрміновая замежная запазычанасць склала на 1 кастрычніка $ 14040000000 і вырасла ў параўнанні з пачаткам года на 9,6%, за III квартал прырост склаў у сумме 6,9%.