BE RU EN

Пад Генпракуратурай у Кіеве зладзілі ляжачы пратэст

  • 6.12.2013, 11:02

Удзельнікі акцыі ляжаць на турыстычных дыванках перад уваходам у будынак на шляху служачых пракуратуры.

Пад будынкам Генеральнай пракуратуры Украіны ў Кіеве па вул.Рэзніцкай 13/15 праходзіць ляжачы пратэст у падтрымку патрабавання вызваліць 9 чалавек, затрыманых каля будынка адміністрацыі Януковіча на вул.Банкавай 1 снежня і зняць з іх падазрэнні.

Паводле інфармацыі грамадскай арганізацыі «Дэмакратычны альянс», акцыя пачалася ў 8.00 у пятніцу і праходзіць пад лозунгам «Пераступілі праз закон - пераступайце праз украінскіх грамадзян». Удзельнікі акцыі ляглі радамі непасрэдна перад уваходам у Генеральную пракуратуру, піша glavnoe.ua.

Пры гэтым лагер пратэстоўцаў стаіць пад Генпракуратурай ужо другія суткі і ўвесь гэты час доўжацца шматтысячныя мітынгі з патрабаваннем адпусціць нявінных людзей.

Фота: @pavelsheremet
Фота: Volodymyr Ariev
Фота: Volodymyr Ariev

Апошнія навіны