Афіцыйная інфляцыя толькі за адзін месяц склала 3%
- 11.02.2013, 11:42
У Беларусі за студзень 2013 года спажывецкія кошты на тавары і паслугі выраслі ў параўнанні са снежнем 2012 года на 3%.
Пра гэта паведамілі БелТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Такім чынам, індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і паслугі ў студзені 2013 года ў параўнанні са снежнем 2012 года склаў 103%. Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені да снежня павялічыліся на 1,5%, у тым ліку на інвестыцыйныя тавары - на 1,7%, прамежкавыя - на 2%, спажывецкія - на 0,5%.
Кошты вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені ў параўнанні са снежнем ўзраслі на 1,5%, у тым ліку ў раслінаводстве - на 3%, жывёлагадоўлі - на 1%.
Індэкс коштаў у будаўніцтве ў студзені 2013 года ў параўнанні са снежнем 2012-га склаў 102,2%, у тым ліку на будаўніча-мантажныя працы - 101,9%, машыны і абсталяванне - 101,7%, іншыя работы і выдаткі - 105 , 5%.
Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў студзені да снежня павялічыліся на 6%. Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у студзені сталі даражэй на 3,1%.
У Беларусі ў 2013 годзе прагноз па інфляцыі ўстаноўлены на ўзроўні 12%.