BE RU EN

МЗС «прыняў да ведама» новыя санкцыі ЗША

  • 11.02.2013, 13:43

Ніякай іншай рэакцыі на ўзмацненне эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі не будзе.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў кіраўнік прэс-службы МЗС Беларусі Андрэй Савіных:

«Санкцыі ЗША - гэта аднабаковыя санкцыі, гэта звычайная практыка Злучаных Штатаў Амерыкі, і ў гэтым для нас няма нічога новага. Таму мы проста прынялі гэтае рашэнне да ведама».

Нагадаем, ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць шэрагу юрыдычных і фізічных асоб у Беларусі, Кітаі, Венесуэле, Іране, Сірыі і Судане. Фігурантам спісу інкрымінуецца парушэнне пунктаў амерыканскага закона аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння ў дачыненні да Ірана, Паўночнай Карэі і Сірыі. Як паведаміў дзярждэпартамент ЗША, санкцыі прымяняюцца да двух арганізацый з Беларусі - кампаніі «ТМ Сервісіз» (TMS) і кіруючай кампаніі холдынгу радыёлакацыйных сістэм (КБ «Радар») і іх даччыных кампаній.

Апошнія навіны