Лукашэнка павіншаваў Ахмадзінежада
- 11.02.2013, 15:14
Беларускі кіраўнік павіншаваў іранскага дыктатара з гадавінай ісламскай рэвалюцыі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Ісламская рэвалюцыя адбылася ў Іране ў 1978-79 гадах. Яе вынікам стала звяржэнне шаха Махамеда Рэза Пехлеві і яго ўцёкі з краіны.
Пасля перамогі рэвалюцыі Іран быў абвешчаны «ісламскай рэспублікай» і ў ім усталявалася ўлада рэлігійных лідэраў - аятол.