Макей заўтра паедзе ў Тбілісі
- 11.02.2013, 16:29
Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам замежных спраў прыме ўдзел у перамовах дзяржаў-удзельніц «Усходняга партнёрства».
Яна адбудзецца 12-13 лютага ў Тбілісі, паведамляе прэс-служба МЗС.
У ходзе сустрэчы міністраў замежных спраў будуць абмеркаваныя прамежкавыя вынікі рэалізацыі ініцыятывы «Усходняе партнёрства», а таксама перспектывы яе развіцця ў бягучым годзе, у тым ліку ў ракурсе маючага адбыцца ў лістападзе саміту УП у Вільні.
Паралельна з сустрэчай міністраў замежных спраў пройдзе пасяджэнне міністраў транспарту краін УП з удзелам віцэ-старшыні Еўрапейскай камісіі, камісара па транспарце Сііма Каласа.
Плануецца, што ўдзельнікаў нефармальных дыялогаў прымуць прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі і прэм'ер-міністр Бідзіна Іванішвілі.
У ходзе знаходжання беларускай дэлегацыі ў Грузіі запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч.